Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы зацікавіліся турамі ў Эгіпет зь Менска

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.11.2015 14:12
Запыты паступаюць ня толькі з Масквы, але і з рэгіёнаў Расеі.
pixabay.com

Беларускія туркампаніі фіксуюць у апошні час падвышаную цікавасьць расейскіх турыстаў да магчымасьці пакупкі пуцёвак у Эгіпет з вылетам зь Менска. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнікі турбізнэсу.

Як распавяла намесьнік дырэктара турагенцтва «Бел-Тур» Сьвятлана Цесавец, на гэтым тыдні ў турфірму паступіла досыць шмат званкоў і электронных зваротаў ад расейцаў з нагоды пуцёвак у Эгіпет. «Запыты паступаюць ня толькі з Масквы, але і з рэгіёнаў Расеі. Але дагаворы мы пакуль ні з кім не падпісвалі, людзі вывучаюць прапановы, усё ж вылет зь Менска абыдзецца даражэй, чым з Масквы», – патлумачыла яна.

«Беларускія турысты на гэтым тыдні таксама актывізаваліся – званкоў было больш, чым звычайна, наведвальнасьць сайта кампаніі вырасла ўдвая. Эгіпет застаецца папулярны, нягледзячы на тое, што частка людзей сумняваецца, ці варта ехаць», – пракамэнтавала Сьвятлана Цесавец.

Расея 6 лістапада спыніла ўсе рэйсы ў Эгіпет да забесьпячэньня бясьпечных умоў пералётаў і знаходжаньня для турыстаў. Турапэратары мяркуюць, што забарона можа працягнуцца мінімум да канца года.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт