Гульнявы бізнэс прынёс у бюджэт Гарадзеншчыны больш за адзін млн. эўра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.11.2015 09:07
                    
                                 
                
                
                    На тэрыторыі Гарадзеншчыны разьмешчаныя 22 залы гульнявых аўтаматаў і 29 букмекерскіх кантор.
                
                
                    
                         Garry Knight/flickr.com
Garry Knight/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Гульнявы бізнэс прынёс у бюджэт Гарадзенскай вобласьці больш за адзін  мільён эўра, паведамляе Радыё Рацыя. На тэрыторыі Гарадзеншчыны  разьмешчаныя 22 залы гульнявых аўтаматаў і 29 букмекерскіх кантор. Усяго ў кансалідаваны бюджэт Гарадзенскай вобласьці за студзень-кастрычнік 2015 года паступіла 13 782.600.000.000 рублёў падаткаў і плацяжоў, плян  даходаў выкананы на 102%, паведамляе прэс-цэнтар Міністэрства па  падатках і зборах. Ад індывідуальных прадпрымальнікаў паступіла  364.800.000.000 рублёў або 2,6% бюджэту, ад фізычных асоб –  539.300.000.000 рублёў або 3,9% бюджэту. Больш за 60% усіх паступленьняў  сфарміравана за кошт трох падаткаў: акцызаў (25,5%), падаходнага  падатку (20,7%) і падатку на дададзеную вартасьць (17,2%).
вс