Запазычанасьць па зарплаце вярнулася да перадвыбарчага ўзроўню
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.12.2015 17:10
Перад выбарамі, якія адбыліся 11 кастрычніка, даўгі па зарплаце былі масава пагашаныя.
www.nbrb.by
Па дасьледуемых арганізацыях у Беларусі на 1 сьнежня ў 405 арганізацыях дапушчана пратэрмінаваная запазычанасьць па заработнай плаце перад 69,1 тыс. работнікамі. Сума пратэрмінаванай запазычанасьці склала 241 млрд 400 млн рублёў (1,2% ад фонду заработнай платы па рэспубліцы за кастрычнік). Пра гэта «Тэлеграфу» паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Больш за ўсё арганізацый з пратэрмінаванай запазычанасьцю ў Менскай і Віцебскай абласьцях – 173 і 142 адпаведна. Менш за ўсё – у Гомельскай вобласьці (3) і Менску (5).
338 арганізацый, якія дапусьцілі пратэрмінаваную запазычанасьць па зарплаце, адносяцца да сфэры сельскай і лясной гаспадарак, паляваньня, 31 – будаўніцтва, 26 – прамысловасьці.
На 1 верасьня пратэрмінаваная запазычанасьць па заробку ў Беларусі складала 276 млрд рублёў, і мелася яна ў 432 арганізацыях. Аднак перад выбарамі, якія адбыліся 11 кастрычніка, даўгі былі масава пагашаныя, у выніку чаго на 1 лістапада запазычанасьць склала «ўсяго» 52 млрд 400 млн рублёў і была яна ў 111 арганізацый.
вс