Logo Polskiego Radia
Print

100 населеных пунктаў Беларусі былі без сьвятла

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2015 11:50
Па ўсёй краіне адбыліся аварыйныя адключэньні электразабесьпячэньня.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Аварыйныя адключэньні электразабесьпячэньня за апошнія два дні адбыліся ў больш за 100 населеных пунктаў Беларусі. У Менскай вобласьці зраніцы абясточанымі апынуліся пяць вуліц у Барысаве, 46 населеных пунктаў, 11 малочна-таварных ферм і 1 цялятнік у Лагойскім, Салігорскім, Слуцкім, Любанскім раёнах. На 06:00 14 сьнежня адключанымі заставаліся 17 населеных пунктаў (214 жылых дамоў) у Салігорскім, Слуцкім і Любанскім раёнах.

У Берасьцейскай вобласьці было абясточана 1624 дома прыватнай жылой забудовы, 18 ферм у 53 населеных пунктах Баранавіцкага раёна. Прычынай адключэньня электраэнэргіі сталі абрывы ліній электраперадач з-за наліпаньня мокрага сьнегу. Па апошніх дадзеных, электразабесьпячэньне адноўлена ў 24 населеных пунктах.

Акрамя таго, 13 сьнежня ў Дзятлаўскім, Мастоўскім, Слонімскім раёнах Гарадзенскай вобласьці без электразабесьпячэньня заставаліся 33 населеных пункта й 4 фермы. Да 02:30 ночы электразабесьпячэньне было адноўлена ў поўным аб’ёме.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт