У цэнтры Менска 24 сьнежня забароняць паркоўку машын
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.12.2015 14:56
Гэтыя меры зьвязаны з правядзеньнем сьвяточных мерапрыемстваў для дзяцей.
Photo: pixabay.com
24 сьнежня з 07.00 да 14.00 абмяжуюць прыпынак і стаянку аўтатранспарту ў цэнтры Менска.
„Паркоўка аўтатранспарту будзе забаронена на вуліцах Інтэрнацыянальнай, Энгельса й на стаянцы каля плошчы Свабоды (у Ратушы), — распавялі ў ДАІ Менска. — Гэтыя меры зьвязаны з правядзеньнем сьвяточных мерапрыемстваў для дзяцей.
На дадзеных вуліцах будзе працаваць эвакуатар.
ДАІ рэкамэндуе кіроўцам улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары месца для прыпынку й стаянкі.
nn.by/аз