Logo Polskiego Radia
Print

У беларусаў ізаляцыянісцкія зьнешнепалітычныя настроі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.12.2015 13:44
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня НІСЭПД.
Photo: pixabay.com

У зьнешнепалітычных арыентацыях беларусаў прыкметна ўзмацняюцца ізаляцыянісцкія настроі, сьведчаць вынікі нацыянальнага апытаньня, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (Летува) ў сьнежні 2015 году.

Апытаньне зафіксавала рэкордна нізкую долю „эўрабеларусаў’": на гіпатэтычным рэфэрэндуме аб уваходжаньні ў Эўразьвяз „за” сёньня прагаласавалі б 19,8%, „супраць” - 56,1%.

Адначасова зьмяншаецца й доля прыхільнікаў аб'яднаньня Беларусі й Расеі: на гэткім рэфэрэндуме „за” прагаласавалі б 29,7%, „супраць” - 51,5%. Пры адказе на пытаньне „ці-ці” за аб'яднаньне з РФ выказаліся 53,5% апытаных, за ўваходжаньне ў ЭЗ - 25,1%. У верасьні гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 52,7% і 26,4%.

На зьніжэньне праэўрапейскіх арыентацый беларусаў, адзначаюць сацыёлягі, дзейнічаюць, акрамя ўкраінскага, і новыя фактары.

57,4% апытаных лічаць, што „Беларусь не павінна ўдзельнічаць у міжнароднай барацьбе з тэрарыстамі, інакш тэрор пачнецца і ў нас”.

52,2% перакананыя, што „трэба высылаць уцекачоў назад, не пускаць да сябе — гэтыя людзі чужыя Эўропе”.

Да ідэі „рускага сьвету”, якой Уладзімір Пуцін абгрунтоўваў далучэньне Крыма, цяпер станоўча ставяцца 32,3% беларусаў, абыякава — 44,8%, адмоўна — 15,1%.

Ваенную апэрацыю, якую ў канцы верасьня Расея пачала ў Сырыі, 48,7% ацэньваюць як „барацьбу з тэрарызмам, які пагражае ўсяму сьвету”.

Паводле меркаваньня 11,7% апытаных, інтарэсы Беларусі і Расіі поўнасьцю супадаюць, 52,4% — галоўным чынам супадаюць, 22,7% — галоўным чынам не супадаюць, 4,7% — яны процілеглыя.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт