Logo Polskiego Radia
Print

У Менск прыбудуць мошчы апостала Андрэя Першазванага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2016 13:36
Сьвятыня будзе выстаўлена ў храме дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Царква Аляксандра Неўскага.Менск.Царква Аляксандра Неўскага.Менск.Photo:wikipedia.org

Каўчэг з часьціцай мошчаў апостала Андрэя Першазванага прыбудзе ў Менск 8 студзеня.

Як паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы, сьвятыня будзе выстаўлена ў сталічным храме дабравернага князя Аляксандра Неўскага, разьмешчаным на Вайсковых могілках (вуліца Казлова).

У 8.45 адбудзецца цырымонія сустрэчы, затым пройдзе Боская літургія.

Пакланіцца мошчам аднаго з дванаццаці вучняў Хрыста змогуць усе жадаючыя.

Часьціца мошчаў апостала Андрэя Першазванага прыбудзе ў беларускую сталіцу з грэцкай выспы Корфу. Сьвятыня зьявілася там у 1537 годзе, яе прынесьлі ў мясцовы храм Сьвяціцеля Мікалая з Ерусаліма, пра што сьведчаць дакумэнты з Гістарычнага архіва Корфу.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт