Logo Polskiego Radia
Print

Былы начальнік Ашмянскай мытні асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.01.2016 13:32
Менскі аблсуд прыгаварыў экс-начальніка Ашмянскай мытні на 7 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Michael Coghlan/.com

Менскі абласны суд асудзіў былога начальніка Ашмянскай мытні на 7 гадоў папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у атрыманьні хабару, паведамляе Эўрарадыё.

Абвінавачанаму прызначылі канфіскацыю ўсёй маёмасьці, пазбавілі права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў. Таксама ён пазбаўлены спэцыяльнага званьня дзяржаўнага дарадцы мытнай службы трэцяга рангу.
З былога начальніка мытні ў даход дзяржавы таксама будзе спагнана «за незаконнае ўзбагачэньне» больш за 238 млн рублёў і дзяржпошліна – амаль 12 млн.

Прысуд у законную сілу яшчэ ня ўступіў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.

Нагадаем, КДБ распачаў шэраг крымінальных спраў за атрыманьне хабару ў пачатку 2015 года. Па іх праходзяць каля 30 чалавек – кіраўнікі й супрацоўнікі Ашмянскай мытні.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт