Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні памянулі Юры Гуменюка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.01.2016 16:49
Тры гады таму ў горадзе на Нёмане трагічна загінуў наш карэспандэнт.
commons.wikimedia.org/Public Domain

На могілках ва ўрочышчы «Сакрэт» у Горадні сябры й калегі ўзгадалі вядомага гарадзенскага паэта й журналіста Юры Гуменюка, які трагічна загінуў тры гады таму. 19 студзеня 2013 году Юры выпаў зь дзявятага паверху інтэрната, які знаходзіцца побач зь ягоным домам.

Апошнія некалькі гадоў перад сьмерцю Юры Гумянюк працаваў гарадзенскім карэспандэнтам Беларускай службы Польскага радыё пад псэўданімам Вацлаў Галімскі. Быў аўтарам многіх культурных і грамадзка-палітычных рэпартажаў. За прафэсійную дзейнасьць трапіў на некалькі сутак у турму ды быў аштрафаваны ў 2011 годзе.

Юры Гумянюк нарадзіўся ў горадзе на Нёмане ў 1969 годзе. Закончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «польская філялёгія». Працаваў на гарадзенскім абласным радыё, у недзяржаўных пэрыядычных выданьнях горада, у Гарадзенскім тэатры лялек, супрацоўнічаў зь беластоцкім «Часопісам». Як паэт дэбютаваў на пачатку 1990-х гадоў, выдаў пяць зборнікаў паэзіі, быў аўтарам твораў прозы й пʼесаў. У рэпэртуары некаторых беларускіх гуртоў ёсьць песьні на словы Юры Гуменюка.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт