У Беларусі набыў моц новы закон аб барацьбе з карупцыяй
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.01.2016 08:07
Ён скіраваны найперш на прафіляктыку карупцыйных праяваў.
Photo: Chris Potter/flickr.comPhoto: Chris Potter/flickr.com/Commercial use allowed
Новы закон аб барацьбе з карупцыяй набыў моц 24 студзеня. У Генпракуратуры падкрэсьліваць, што ён будзе скіраваны найперш на прафіляктыку карупцыйных праяваў. Сярод злачынстваў, якія будзе папярэджваць гэты закон, — раскраданьне шляхам злоўжываньня службовым становішчам і хабарніцтва ва ўсіх яго формах, асабліва ў сфэры дзяржаўнага кіраваньня й эканомікі.
Паводле новага закону аб барацьбе з карупцыяй забараняецца прызначаць на кіруючыя пасады асобаў, звольненых па дыскрэдытуючых абставінах (цягам пяць год пасьля такога звальненьня). Забараняецца прымаць на дзяржаўную службу асобаў, якія раней зьдзейсьнілі цяжкае або асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы, а таксама злачынства, зьвязанае з выкарыстаньнем службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў (бестэрмінова).
Чыноўнікаў-карупцыянераў будуць пазбаўляць пэнсіі за выслугу гадоў і выплачваць ім толькі пэнсію па ўзросьце. Таксама ў чыноўнікаў будуць канфіскоўваць маёмасьць, кошт якой на 25% і болей перавышае іх законны прыбытак.
Разам з тым закон адмяняе адказнасьць за малазначныя недакладнасьці пры дэкляраваньні прыбыткаў і маёмасьці, што дазволіць пазьбегнуць фармальнага падыходу дапрымяненьня мер спагнаньня. Закон уводзіць інстытут грамадзкага кантролю для барацьбы з карупцыяй, вызначае формы ўдзелу грамадзян у яго дзейнасьці. Адмененая забарона на працу па зьнешнім сумяшчальніцтве для асобаў, якія зьдзяйсьняюць юрыдычна значныя дзеяньні без істотных наступстваў (начальнікі падразьдзяленьняў, службаў, аддзелаў, цэхаў, лябараторый на прадпрыемствах).
эўрарадыё/белта/вс