За пошук працы па тэлефоне здымаюць па 700 тысяч рублёў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        25.01.2016 16:40
                    
                                 
                
                
                    Ашуканцы прапаноўваюць жыхарам Полацка й Наваполацка "высокаплатную» працу.
                
                
                    
                         Irita Kirsbluma/flickr.com
Irita Kirsbluma/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Званок на распаўсюджаных у гарадах аб'явах  абыходзіцца ў круглую суму. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ў групе Полацка й Наваполацка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
«Працадаўца» абяцае заробкі да 20 мільёнаў беларускіх рублёў. Дадзеныя ўлёткі раскідваюць па паштовых скрынях. Раней палачане й навапалачане ўжо атрымлівалі падобныя ўлёткі, сутнасьць ўсюды адна, толькі нумары тэлефонаў могуць адрозьнівацца. Большасьці зацікаўленых «працай», якія пазванілі па падобных нумарах - выстаўляюцца ў выніку велізарныя рахункі за аплату хатняга тэлефона. Сумы дасягалі да 700 тысяч рублёў », - гаворыцца ў паведамленьні.
Пададзены ў аб'яве нумар прадстаўлены "Белтэлекамам» брэсцкаму прадпрымальніку для аказаньня даведачна-інфармацыйных паслуг.
Тарыф за хвіліну званка на яго складае: 49200 рублёў.
charter97.org/яс