Выйшаў фільм пра Алеся Беляцкага
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
10.02.2016 15:18
Дакумэнтальная стужка пра беларускага праваабаронцу выкладзена ў сеціва.
Tatyana Zenkovich/EPA
Фільм пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага з дакумэнтальнага цыклу “Нястомнае сэрца” падрыхтавалі скандынаўскія дакумэнталісты Эрлінг Борген і Том Хэйнэман.
Цыкл складаецца з шасьці навэл, пра шэсьць чалавек зь нястомным сэрцам, - кажуць рэжысёры. Іх героі - журналісты, юрысты, палітычныя актывісты, праваабаронцы з Сэрбіі, Гватэмалы, Эгіпту, Банглядэшу, Свазілэнду й Беларусі, якія змагаюцца за правы чалавека ў сваіх дзяржавах.
Прэм’ера фільму з удзелам беларускага праваабаронцы адбылася ў Осла ў чэрвені 2015 году. Цяпер стужка выкладзена ў інтэрнэт.
паводле “Вясна 96”/юл