Logo Polskiego Radia
Print

Менскім вэтэранам і інвалідам вярнулі дапамогу да пэнсій і сацыяльнае таксі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.02.2016 13:01
Прыпыненьне дапамогі менскія ўлады тлумачаць прабеламі ў заканадаўстве.
Photo: pixabay.com

24 студзеня ў сілу ўвайшло Рашэньне №173 Менгарсавета пра ўстанаўленьне мераў сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян.

Паводле яго, сталічным вэтэранам вайны, інвалідам І і ІІ груп, якія атрымліваюць сацыяльныя пэнсіі, дзецям-інвалідам да 18 гадоў і людзям, старэйшым за 95 гадоў вяртаюцца дадатковыя выплаты да пэнсій.

Спыненьне выплат ці перапынак у працы сацыяльнага таксі, былі зьвязаныя з заканчэньнем праграмы сацыяльнага разьвіцьця Менска на 2011-2015 гады. Дарэчы гэта выклікала рэзананс і незадаволенасьць грамадзян.

Цяпер, кажа Кацярына Юркевіч з Камітэта па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне Менгарвыканкама, усе льготы вернутыя: на гэта выдаткавана больш за 94 мільярды беларускіх рублёў зь бюджэту Менска.

Паводле яе, Рашэньне №173 пра ўстанаўленьне мераў сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян стала дадаткам да Дзяржаўнай праграмы па сацыяльнай абароне й садзейнічаньні занятасьці на 2016-2020 гады, распрацаванай міністэрствам працы й сацыяльнай абароны.

Рашэньне будзе дзейнічаць цягам 2016 году. За гэты час Менгарвыканкам і мясцовыя саветы дэпутатаў абяцаюць выправіць прабелы ў заканадаўстве, якія сёлета прывялі да незадаволенасьці льготнікаў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт