Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў польскіх беларусаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.02.2016 09:29
Ордэнам Францішка Скарыны ўзнагароджаныя актывісты Беларускага грамадзка-культурнага таварыства.
Старшыня Беларускага грамадзка-культурнага таварыства Ян СычэўскіСтаршыня Беларускага грамадзка-культурнага таварыства Ян СычэўскіЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў польскіх беларусаў.

«За значны асабісты ўклад у папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа за мяжой і ўмацаваньне добрасуседзкіх адносін паміж Беларусьсю й Польшчай» беларускі кіраўнік узнагародзіў ордэнам Францішка Скарыны старшыню галоўнага праўленьня Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага й сакратара згаданай арганізацыі Валянціну Ласкевіч.

У сваю чаргу мэдалём Францішка Скарыны адзначаны мастацкі кіраўнік ансамбля беларускай песьні «Прымакі» Юрый Астапчук, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт