Logo Polskiego Radia
Print

«Міжнародная амністыя»: у Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.02.2016 15:36
Міжнародная арганізацыя падвяла вынікі па выніках 2015 году.

У Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека, гаворыцца ў дакладзе праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» па выніках 2015 года. У краіне абмяжоўваецца свабода слова, аб'яднаньняў і мірных сходаў, перасьледуюць журналістаў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў сэкс-меншасьцяў, выносяць прысуды аб сьмяротным пакараньні.

«Міжнародная амністыя» адзначае, што хоць у жніўні 2015 года былі вызвалены палітвязьні Мікалай Статкевіч, Юры Рубцоў, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, у дачыненьні да іх прысуды не былі адмененыя й дзейнічае шэраг абмежаваньняў, у тым ліку прафіляктычны нагляд.

У дакладзе адзначаецца, што СМІ знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, незалежныя медыя й журналісты сутыкаюцца з нападкамі, адмовамі ў акрэдытацыі й штрафамі, а сайты праваабарончага цэнтру «Вясна», «Хартыяʼ97», «Беларускі партызан» і кампаніі БелаПАН падвяргаліся блякіроўцы.

У дакладзе крытыкуецца беларускі закон аб масавых мерапрыемствах за немагчымасьць правесьці масавы сход без дазволу ўладаў, а таксама шматлікія штрафы за правядзеньне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Таксама ў краіне працягвае дзейнічаць артыкул 193.1 КК, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

У дакладзе згадваецца высылка з Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай з-за штрафаў за парушэньні ПДР, а таксама той факт што за забойства гея Міхаіла Пішчэўскага быў асуджаны толькі адзін з тых, хто нападаў, якога затым вызвалілі па амністыі.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт