Гурту Brutto не дазволілі выступіць у Менску 27 траўня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        02.03.2016 14:23
                    
                                 
                
                
                    На днях С. Міхалок апублікаваў чарговы відэазварот, у якім распавёў, што сталічныя ўлады чакаюць гурт Brutto з канцэртамі.
                
                
                    
                         Ivan Mezhui/flickr.com/CC BY 2.0
Ivan Mezhui/flickr.com/CC BY 2.0
                     
                
                
                
               
                
                         Улады Менска не далі гурту Сяргея Міхалка Brutto дазвол на правядзеньне канцэрту ў Палацы спорту 27 траўня, патлумачыўшы гэта правядзеньнем мантажна-дэмантажных работ пасьля выступу расейскай групы «Зьвяры», якое пройдзе напярэдадні.
«Сказалі, каб мы выбіралі іншую дату. Ад ідэі правядзеньня канцэрта ў Менску мы не адмаўляемся – зараз узгадняем іншую дату», – паведаміў парталу Tuzin.fm прадусэр групы Антон Азізбекян.
На днях Сяргей Міхалок апублікаваў чарговы відэазварот, у якім распавёў, што сталічныя ўлады чакаюць гурт Brutto з канцэртамі й запрасілі яго разам з сямʼёй вярнуцца на радзіму. Лідар гурта выказаў надзею, што канцэрт Brutto ў Менску абавязкова адбудзецца.
Раней Сяргей Міхалок папрасіў чыноўнікаў Міністэрства культуры дазволіць выступ у «Менск-Арэне» й паабяцаў усе атрыманыя ад канцэрта грошы ахвяраваць сталічнаму Дому міласэрнасьці й дому інвалідаў.
Тэлеграф/ав