Спрэчка за гістарычную праўду паміж уладай і віцебскімі актывістамі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.03.2016 16:22
Віцебскім актывістам адмаўляюцца паказваць дакумэнты пра знойдзенае імі ж невядомае пахаваньне.
amnesty.org.pl
У лістападзе 2014 года віцебскія актывісты знайшлі ў лесе каля вёскі Хайсы чалавечыя парэшткі – косткі і чарапы ў вялікіх ямах. Паводле мясцовых старажылаў, у 1930-я гады тут адбываліся сталінскія расстрэлы. Улады сьцьвярджаюць, што гэта пахаваньне ахвяраў мінулай вайны.
Апаненты ўжо другі год спрабуюць адно аднаго пераканаць. Актывісты заснавалі грамадзкую ініцыятыву “Хайсы” , запісваюць на відэа аповеды старажылаў і зьбіраюць гістарычныя зьвесткі пра дзенасьць НКУС у рэгіёне. Чыноўнікі віцебскага райвыканкама тым часам стварылі «аргкамітэт па ўшанаваньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў», які вырашае, як пахаваць знойдзеныя парэшткі, і шукае пацьверджаньняў “ваеннай” вэрсіі.
Мінулай восеньню каля вёскі Хайсы працаваў 52-гі пошуковы батальён, які эксгумаваў парэшткі і сыстэматызаваў знойдзеныя рэчы – жаночае ды мужчынскае адзеньне і абутак.
Былі знойдзены таксама манэты, датаваныя ад 1930-мі гадамі, абутак са штэмпелямі 1930-х, гільзы ад зброі, якая была на ўзбраеньні ў НКУСаўцаў, і чарапы маюць кулявыя адтуліны ў патыліцы. Гільзаў ад нямецкай зброі няма.
Верагодна, знаёмства са зьместам справаздачы па знаходках паклала б канец супрацьстаяньню ўладаў і актывістаў, але пазнаёміцца зь ёй не ўдаецца. Райвыканкам і вайсковая частка даюць адмову актывістам і адсылаюць адзін да аднаго. Віцебскія
spring96.org/яс