Logo Polskiego Radia
Print

Да зьняволенага А. Бандарэнкі два месяцы не даходзілі лісты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2016 12:04
Як мяркуе сам праваабаронца, прычына ў тым, што ён пісаў пра ўмовы ўтрыманьня, а таксама аб дзейнасьці былых калег
pixabay.com/Public Domain CC0

Да зьняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі два месяцы не даходзілі лісты
На працягу двух месяцаў да зьняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, якога трымаюць у магілёўскай турме, не даходзілі лісты ад родных і калег. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Міхаіл Пастухоў.
«19 лютага на спатканьне да Андрэя езьдзіў яго бацька, – распавёў Пастухоў. – Там высьветлілася, што лісты не даходзяць ні Андрэю, ні ад яго – яго родным. Як мяркуе сам Бандарэнка, прычына ў тым, што ён пісаў пра ўмовы ўтрыманьня, а таксама аб дзейнасьці былых калег, у прыватнасьці Алены Красоўскай-Каспяровіч».
24 лютага Міхаіл Пастухоў накіраваў начальніку турмы й пракурору Магілёўскай вобласьці зварот з просьбай правесьці праверку, на якой падставе зьняволенага Бандарэнку абмяжоўваюць у праве на перапіску.
«Дарэчы, выразкі з газэт, якія я яму адпраўляў, мне вярнулі назад, – дадаў праваабаронца. – Гэта былі артыкулы з «Народнай волі» і «Новага часу» пра самога Бандарэнку й яго калегу, Міхася Жамчужнага, які ў мінулым годзе таксама быў асуджаны».
Па словах Пастухова, зараз перапіска з Бандарэнкам аднавілася. «Аднак я па-ранейшаму чакаю, што мне адкажуць з адміністрацыі турмы й пракуратуры. Недапушчальна, каб у наступным такія парушэньні паўтараліся», – лічыць ён.
Пастухоў таксама паведаміў, што Андрэй Бандарэнка па-ранейшаму ўтрымліваецца ў адзіночнай камэры магілёўскай турмы.
Нагадаем, Андрэй Бандарэнка быў стваральнікам і кіраўніком інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» й культурна-асьветніцкай установы «Плятформы інавэйшн», якія займаліся абаронай правоў асуджаных.
12 жніўня 2014 года суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве й прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пазьней у сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў. 17 сьнежня 2015 гады па рашэньні суда Бандарэнку перавялі са шклоўскай калёніі ў турму Магілёва ў сувязі з «шматлікімі парушэньнямі» рэжыму.

На працягу двух месяцаў да зьняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, якога трымаюць у магілёўскай турме, не даходзілі лісты ад родных і калег. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Міхаіл Пастухоў.

«19 лютага на спатканьне да Андрэя езьдзіў яго бацька, – распавёў Пастухоў. – Там высьветлілася, што лісты не даходзяць ні Андрэю, ні ад яго – яго родным. Як мяркуе сам Бандарэнка, прычына ў тым, што ён пісаў пра ўмовы ўтрыманьня, а таксама аб дзейнасьці былых калег, у прыватнасьці Алены Красоўскай-Каспяровіч».

24 лютага Міхаіл Пастухоў накіраваў начальніку турмы й пракурору Магілёўскай вобласьці зварот з просьбай правесьці праверку, на якой падставе зьняволенага Бандарэнку абмяжоўваюць у праве на перапіску.

«Дарэчы, выразкі з газэт, якія я яму адпраўляў, мне вярнулі назад, – дадаў праваабаронца. – Гэта былі артыкулы з «Народнай волі» і «Новага часу» пра самога Бандарэнку й яго калегу, Міхася Жамчужнага, які ў мінулым годзе таксама быў асуджаны».

Па словах Пастухова, зараз перапіска з Бандарэнкам аднавілася. «Аднак я па-ранейшаму чакаю, што мне адкажуць з адміністрацыі турмы й пракуратуры. Недапушчальна, каб у наступным такія парушэньні паўтараліся», – лічыць ён.

Пастухоў таксама паведаміў, што Андрэй Бандарэнка па-ранейшаму ўтрымліваецца ў адзіночнай камэры магілёўскай турмы.Нагадаем, Андрэй Бандарэнка быў стваральнікам і кіраўніком інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» й культурна-асьветніцкай установы «Плятформы інавэйшн», якія займаліся абаронай правоў асуджаных.

12 жніўня 2014 года суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве й прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пазьней у сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў. 17 сьнежня 2015 гады па рашэньні суда Бандарэнку перавялі са шклоўскай калёніі ў турму Магілёва ў сувязі з «шматлікімі парушэньнямі» рэжыму.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт