Logo Polskiego Radia
Print

Цяжарная на апошніх месяцах - за стырно не сядай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.04.2016 13:58
У пералік Мінздароўя трапілі захворваньні і супрацьпаказаньні, з якімі нельга кіраваць транспартнымі сродкамі.
pixabay.com/CC0

Міністэрства аховы здароўя вызначыла пералік захворваньняў і супрацьпаказаньняў, якія перашкаджаюць кіраваньню мэханічнымі сродкамі транспарту.

Тэкст дакумэнта апублікаваны ўчора на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набудзе моц праз 15 дзён. У пералік трапілі захворваньні і супрацьпаказаньні, з якімі нельга садзіцца за руль за транспартных сродкаў розных катэгорый – ад матацыклаў і легкавых аўто да трактароў.

Сярод некалькіх дзесяткаў хваробаў з гэтага пераліку – захворваньні вачэй і прыдатачнага апарату, вуха, соскападобнага адростку, горла, гартані, трахеі, шэраг хірургічных захворваньняў, захворваньняў унутраных органаў, нэрвовай сыстэмы, псыхічныя разладжваньні.

Да такіх супрацьпаказаньняў аднесеная і цяжарнасьць на тэрміне ад 30 тыдняў, а таксама рост кіроўцы, меншы за 145 сантымэтраў – у гэтым выпадку ў дакумэнце напісана, што «пытаньне аб допуску вырашаецца індывідуальна ў залежнасьці ад ступені функцыянальных парушэньняў»

Таксама цікава, што забаронена кіраваць аўтамабілем людзям, у якіх «адсутнасьць вялікага, указальнага і сярэдняга пальцу кісьці». Для кожнага захворваньня ёсьць шэраг умоваў, пры якіх асобы дапускаюцца да кіраваньня транспартным сродкам.

Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт