Logo Polskiego Radia
Print

Берасьце: 29 красавіка пікет супраць пагаршэньня ўмоваў жыцьця

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.04.2016 15:11
Пратэст ладзяць актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет”.
radyjo.net

Актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” маюць намер правесьці пікет супраць пагаршэньня матэрыяльнага становішча грамадзян.

Паводле словаў заяўніка акцыі - старшыні гарадзкой структуры партыі Людмілы Дзенісенкі, двухгадзінны пікет заплянаваны на 29 красавіка ў цэнтры Берасьця на вуліцы Савецкай.

“Мы хочам прыцягнуць увагу грамадзкасьці да зьніжэньня ўзроўню жыцьця грамадзян у сувязі з ростам коштаў на тавары, камунальныя і транспартныя паслугі”, - распавяла Людміла Дзенісенка. Паводле яе слоў, у такіх умовах ёсьць неабходнасьць рабіць індэксацыі заробкаў, пэнсій і сацыяльных дапамог у адпаведнасьці з узроўнем інфляцыі.

Акрамя таго, удзельнікі акцыі зьбіраюцца таксама выказаць пратэст супраць павышэньня ўзросту выхаду на пэнсію.

spring96.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт