Logo Polskiego Radia
Print

У Менску ўшануюць ахвяраў сталінскіх дэпартацыяў беларусаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2016 12:33
Імпрэзу ладзіць аргкамітэт па стварэньні гісторыка-асьветніцкага аб’яднаньня „Вяртаньне памяці”.
Photo: pixabay.com

У сядзібе Партыі БНФ сёньня адбудзецца вечарына памяці „Клянуся й сьведчу”, прысьвечаная ахвярам дэпартацыі 1940–1941, 1951 гадоў у Беларусі.

Імпрэзу ладзіць аргкамітэт па стварэньні гісторыка-асьветніцкага аб’яднаньня „Вяртаньне памяці”. Сябра аргкамітэту, грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька распавяла, што рыхтуецца шэраг вечарынаў пад назвай „Зьніч Памяці”, прысьвечаных памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

„Плянуем удзел гісторыкаў, музыкаў, паэтаў, мастакоў, кінарэжысэраў, грамадзкіх дзеячаў. Сваякі й нашчадкі рэпрэсаваных падзеляцца сваімі сьведчаньнямі, успамінамі, прадэманструюць дакумэнтальныя факты й мастацкія творы, датычныя тых падзеяў”, - сказала Шапуцька.

Першая вечарына, прысьвечаная тэме масавай дэпартацыі беларусаў, якая адбывалася ў пяць этапаў, распачынаючы з 1940 і заканчваючы 1951 годам.

Галоўнымі сьведкамі і выступоўцамі будуць сваякі рэпрэсаваных. Таксама адбудзецца выступ рэжысэра Валерыя Мазынскага, барда Аляксея Галіча, паэта Сяргея Законьнікава, гісторыка Ігара Кузьняцова й іншых. Падчас вечарыны будуць гучаць выбраныя радкі з твораў паэта й вязьня сталінскіх лягераў Сяргея Грахоўскага.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт