Logo Polskiego Radia
Print

Сацыяльная сетка «ВКонтакте» можа быць недаступная ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.04.2016 15:56
«ВКонтакте» – самая папулярная ў Беларусі, Расеі й шэрагу іншых краін.

Сацыяльная сетка «ВКонтакте» можа быць часова недаступная ў Беларусі. Прычына – нейкая тэхнічная праблема, «пашкоджаньне на тэрыторыі Летувы», паведамляе прэс-служба РУП «Белтэлекам».

Што менавіта там адбылося, невядома. Як няма інфармацыі й пра тое, як доўга працягнуцца аднаўленчыя працы.

Сацсетка «ВКонтакте» – самая папулярная ў Беларусі, Расеі й шэрагу іншых краін. Штодня яе наведвае больш за 64 млн карыстальнікаў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт