Logo Polskiego Radia
Print

Velcom будуе найбуйнейшую ў Беларусі сонечную электрастанцыю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.04.2016 11:45
На тэрыторыі 56 гектараў разьмесьціцца 85 тысяч сонечных панэляў.
pixabay.com

Velcom будуе найбуйнейшую ў Беларусі сонечную электрастанцыю
Улетку 2016 года мабільны апэратар velcom зьбіраецца запусьціць у Брагінскім раёне найбуйнейшую ў Беларусі сонечную электрастанцыю. На тэрыторыі 56 гектараў разьмесьціцца 85 тысяч сонечных панэляў. Яны будуць злучаны паміж сабой кабэльнымі лініямі, агульная даўжыня якіх складзе каля 800 кілямэтраў.
Магутнасьць сонечнай электрастанцыі пад Брагінам складзе 22,3 МВт. Гэтага будзе дастаткова, каб забясьпечыць працу ўсёй вячэрняй падсьветкі Менска.
Velcom інвэстуе ў гэты праект больш за 23 мільёны эўра, паведаміў на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі гендырэктар кампаніі Гельмут Дуз. Мяркуецца, што ён акупіць сябе на працягу чатырох-пяці гадоў. Адна гадзіна работы комплексу дапаможа зэканоміць каля 7 тысяч кубамэтраў прыроднага газу.

telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт