Logo Polskiego Radia
Print

У інтэрнэце зьявілася відэа новага беларускага бронеаўтамабіля (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.05.2016 17:48
На МЗКЦ ужо выпускаецца спэцыяльная браніраваная машына «Ліс-ПМ».
Бронеаўтамабіль "Волат" беларускай вытворчасьціБронеаўтамабіль "Волат" беларускай вытворчасьціsafaniuk.livejournal.com

У інтэрнэце зьявілася відэа беларускага бронеаўтамабіля, распрацаванага на Менскім заводзе колавых цягачоў (МЗКЦ). Карыстальнік Livejournal Safaniuk апублікаваў ролік у сваім блогу.

Новы бронеаўтамабіль мае цалкам незалежную двухрычажную спружынную падвеску, якая добра паглынае ямы й выбоіны. Мяркуючы па абрысах, на кадрах – макетны ўзор бронемашыны, які праходзіць тэставаньне. Падрабязнасьцяў пра новы бронеаўтамабіль прадпрыемства не выдае.

На МЗКЦ ужо выпускаецца спэцыяльная браніраваная машына «Ліс-ПМ». Яна разьлічаная на перавозку да 10 чалавек па дарогах усіх катэгорый, разьвівае хуткасьць да 120 км/г і мае запас ходу парадку 900 км.

У 2015 годзе на штогадовым парадзе ў гонар Дня Перамогі былі паказаныя браневікі «Ліс-ПМ», узброеныя 12,7-мм кулямётам НСВ і 30-мм гранатамётам АГ-17.

tut.by/радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт