Logo Polskiego Radia
Print

"Улада імкнецца абанкруціць імпэрыю Чыжа"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2016 14:50
Па меркаваньні работнікаў камбіната, улада імкнецца зрабіць прадпрыемства дзяржаўным або за бясцэнак прадаць.
Юры Чыж, Фота: Наша НіваЮры Чыж, Фота: Наша Ніваnn.by

Прадпрыемства Юрыя Чыжа «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» ужо месяц прастойвае. Хоць прадукцыя запатрабаваная: склады амаль пустыя, людзі тэлефануюць, шукаюць знаёмых сярод супрацоўнікаў камбіната, каб праз супрацоўнікаў неяк купіць блокі. Але не стае сродкаў на сыравіну: цэмэнту ў першую чаргу. Пару тыдняў таму старшыня КДБ Валерый Вакульчык публічна сказаў, што вызваляць Чыжа падставаў няма.

Па меркаваньні работнікаў камбіната, улада, магчыма, імкнецца абанкруціць імпэрыю Чыжа, каб зрабіць прадпрыемства дзяржаўным або за бясцэнак прадаць каму-небудзь іншаму. На думку людзей, што засталіся без заробкаў, каб уласьнік быў на волі,ён мог бы гэтае пытаньне вырашыць. І ў выніку людзі мелі б заробкі, а дзяржава - паступленьні ў бюджэт. А так яна не атрымае нічога.

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт