Logo Polskiego Radia
Print

У Пінску заклікаюць стэрылізаваць жывёл

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.06.2016 16:16
Заклікі з прапановай правесьці стэрылізацыю хатніх жывёл зьявіліся ў пінскіх аўтобусах і на плякатах.
Golf Resort Achental Team/flickr.com

Заклікі з прапановай правесьці стэрылізацыю хатніх жывёл зьявіліся ў пінскіх гарадзкіх аўтобусах. Абвесткі зьмешчаныя на рэклямным плякаце. Уладальнікам сабак ды катоў тэзісна тлумачыцца, чаму неабходна пайсьці на такі крок.

Паводле словаў члена праўленьня Пінскага добраахвотнага аб’яднаньня «Абарона жывёл» Алены Рамановіч ні прытулак для жывёл, ні самаахвярная дзейнасьць валанцёраў ня могуць вырашыць праблемы карэнным чынам. Грамадзяне разумеюць неабходнасьць стэрылізацыі, сутыкнуўшыся з сытуацыяй.

«Знаходзяцца людзі, якія працягваюць пладзіць, што называецца, сваіх жа жывёла. Даводзілася стаяць на рынку з кацянятамі. Колькасьць кацянят па суботах і нядзелях проста вялізнае, кацяняты не аддаюцца, аддаюцца вельмі павольна. Канкрэтны выпадак, калі жанчына з дачкой хадзілі, у іх было шэсьць кацянят, іх аддавалі больш за месяц напэўна. Гэта былі першыя роды ў кошкі, яны вырашылі дазволіць котцы нарадзіць і пасьля яны вельмі хутка яе стэрылізавалі – гэта навука», – сказала актывістка.

Чалавечы фактар зьяўляецца галоўнай прычынай росту папуляцыі бяздомных жывёлаў. І нават стварэньне некалькіх адмысловых прытулкаў не выправіць сытуацыі, адзначаюць валанцёры.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт