Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь зьвяртае ўвагу на інтэлектуальную ўласнасьць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.06.2016 18:00
У краіне створаны Цэнтар садзеяньня камэрцыялізацыі аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасьці.
Foto:pixabay.com

Установа створана на базе Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасьці пры Дзяржаўным камітэце па навуцы й тэхналёгіі.

Ведамства створана згодна з даручэньнем Савета Міністраў для разьвіцьця інавацыйнага складніка беларускай эканомікі, а таксама ўзмацненьня ўзаемадзеяньня дзяржаўнага й прыватнага капіталу, унівэрсытэцкіх і навукова-дасьледчых структур з прамысловасьцю ды бізнэсам.

Асноўная задача новага цэнтра – ажыцьцяўленьне комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстаньне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасьці ў Беларусі.

Паводле БелТА/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт