Logo Polskiego Radia
Print

Славаміра Адамовіча даставілі ў „Навінкі”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2016 12:57
Паэта затрымалі ў Будславе падчас урачыстасьцяў у гонар абраза Маці божай Будслаўскай.
Photo: jhusemannde/pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Паэта й грамадзкага дзеяча Славаміра Адамовіча даставілі ў цэнтар псыхічнага здароўя ў „Навінках”. Са словаў самога паэта, спачатку яго павезьлі ў Мядзел на мэдагляд, а пасьля даставілі ў сталіцу ў псыхіятрычную лякарню. Іншыя падрабязнасьці інцыдэнту не паведамляюцца.

Нагадаем, што Адамовіча затрымалі ў Будславе 1 ліпеня падчас урачыстасьцяў у гонар абраза Маці божай Будслаўскай. Яго спынілі людзі ў цывільным і прапанавалі даглядзець яго сумку. Пасьля адмовы праводзіць дагляд Адамовіча скруцілі й пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі. Затым яго на гэтай машыне павезьлі на мэдагляд у суправаджэньні міліцыянта.

Славамір Адамовіч пасьпеў паведаміць, што людзі ў цывільным прадставіліся сябрамі БРСМ, а сваё затрыманьне ён лічыць незаконным. У Будслаў ён прыехаў, каб наведаць магілы сваіх продкаў.

belprauda.org /euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт