Logo Polskiego Radia
Print

Малады Фронт запускае інтэрнэт-радыё «MF-FM»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.07.2016 09:24
Трансьляваць на ім абяцаюць толькі якасную музыку выканаўцаў зь Беларусі.
pixabay.com

У гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце грамадзкая арганізацыя «Малады фронт» запусьціла беларускі радыёканал у інтэрнэце.

У прэс-рэлізе «Маладога фронту» зазначана, што радыё «MF-FM» будзе трансьляваць беларускую музыку, прычым вырашальнае значэньне для рэдакцыі радыё будзе мець ня столькі мова, колькі паходжаньне гурту ды якасьць яго музыкі: «Плянуем разьмяшчаць толькі якасныя песьні. Мы лічым, што нашая краіна мае дастаткова музыкаў розных стыляў і іх часта незаслужана абыходзяць увагаю» – заяўляюць прадстаўнікі Маладога фронту.

Радыё пакуль працуе ў тэставым рэжыме: цяпер там трансьлюецца толькі музыка. Неўзабаве зьявяцца і аўдыёперадачы – абяцаюць маладафронтаўцы.

Падрабязьней глядзіце на адмысловай старонцы http://mfront.net/fm

mfront.net/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт