Logo Polskiego Radia
Print

Як выглядае расфарбаваны для Wargaming самалёт «Белавія»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2016 14:38
Новая ліўрэя самалётаў «Белавія» таксама будзе прадстаўленая неўзабаве.
www.planespotters.net/jan jurecka

Яшчэ да афіцыйнай прэзэнтацыі ў Нацыянальным аэрапорце фота самалёта зьявілася на сайце planespotters.net. Здымак зроблены ля ангара ў чэскай Астраве, дзе лайнэр перафарбоўвалі. Як доўга лайнэр будзе насіць на сабе лягатып самай вядомай беларускай гульні, невядома. Не раскрываецца таксама, колькі распрацоўшчыкам World of Tanks каштавала такая рэкляма.

Новая ліўрэя самалётаў «Белавія» таксама будзе прадстаўленая неўзабаве. Ужо ў жніўні беларускі перавозчык атрымае два абсалютна новыя «Боінгі», расфарбаваныя ў новыя колеры кампаніі.

эўрарадыё/вс



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт