Logo Polskiego Radia
Print

Сталі вядомыя назвы новых станцый Менскага мэтрапалітэну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2016 08:46
Дзьве зь іх названыя ў гонар выбітных беларусаў: пісьменьніка Івана Мележа й паэта Максіма Багдановіча.
Станцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуСтанцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуcommons.wikimedia.org/Public Domain

На сайце pravo.by апублікаванае рашэньне Менгарвыканкама аб назвах станцый другога ўчастка трэцяй і чацьвёртай ліній Менскага мэтрапалітэну. Агулам назвы нададзеныя 19 станцыям.

Дзьве зь іх названыя ў гонар выбітных беларусаў — пісьменьніка Івана Мележа (яго імя будзе мець станцыя на скрыжаваньні вул. Максіма Багдановіча й вул. Халтурына) і паэта Максіма Багдановіча (яго імя будзе мець станцыя на скрыжаваньні вул. Максіма Багдановіча, вул. Арлоўскай і вул. Сурганава).

Акрамя таго ў Менску зьявяцца станцыі мэтро «Друкарская», «Старавіленскі шлях», «Пярэспа», «Парк Дружбы Народаў», «Прафсаюзная», «Камароўская», «Чыжоўка», «Лагойская», «Зялёны Луг», «Шэйпічы», «Азёрная», «Серабранка», «Даўгабродзкая», «Сьляпянка», «Батанічны Сад», «Вясьнянка», «Алімпійская».
Будаўніцтва 3-й лініі працягласьцю 17,2 кілямэтра ўжо вядзецца. Яе першую частку, якая ўключае чатыры станцыі, плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2017 годзе.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт