Logo Polskiego Radia
Print

Сёлета замежнікі ўсынавілі ў Беларусі 10 дзяцей

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.08.2016 14:19
Агулам разглядаліся 469 хадайніцтваў грамадзян аб усынаўленьні, 463 былі задаволеныя.
pixabay.com/Public Domain CC0

У першым паўгодзьдзі 2016 года замежнікі ўсынавілі ў Беларусі 10 дзяцей. Судамі былі задаволеныя ўсе іх хадайніцтвы. Агулам разглядаліся 469 хадайніцтваў грамадзян аб усынаўленьні, 463 былі задаволеныя. Пра гэта паведамляецца ў статыстычных дадзеных аб дзейнасьці судоў агульнай юрысдыкцыі за першае паўгодзьдзе бягучага года, зьмешчаных на сайце Вярхоўнага суда.

Летась за той жа пэрыяд было задаволена 477 хадайніцтваў, у тым ліку 31 — замежнікаў. Такім чынам колькасьць беларускіх дзяцей, якіх усынавілі замежныя грамадзяне ў студзені-чэрвені 2016-га, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2015 года, зьменшылася ўтрая.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт