Logo Polskiego Radia
Print

Замежныя інвэстыцыі ў Беларусь скараціліся на 1 млрд даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.08.2016 16:12
Асноўнымі інвэстарамі былі субʼекты гаспадараньня Расеі, Вялікабрытаніі й Кіпра.
Mark Hodson Foto/flickr.com

За студзень-чэрвень інвэстыцыі з-за мяжы ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) склалі 4,7 млрд даляраў супраць як 5,7 млрд даляраў за першае паўгодзьдзе 2015 года. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Асноўнымі інвэстарамі арганізацый краіны былі субʼекты гаспадараньня Расеі (50,2% ад усіх інвэстыцый), Вялікабрытаніі (20,5%), Кіпра (7,5%). Прамых замежных інвэстыцый паступіла на 3,9 млрд даляраў (83% ад усіх замежных інвэстыцый).

За студзень-чэрвень арганізацыі Беларусі (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу інвэстыцый на 2 млрд даляраў, зь іх 51,8% – у Расею, 21,9% – ва Ўкраіну, 14,6% – у Вялікабрытанію. На долю прамых інвэстыцый прыйшлося 91,3% усіх накіраваных інвэстыцый за мяжу.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт