Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь можа атрымаць мэдаль Алімпіяды-2008 з-за дыскваліфікацыі Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2016 13:11
Пасьля дыскваліфікацыі Расеі, каманда Беларусі мае заняць 3-е месца ў выніковым заліку.
Photo: pixabay.com

Беларусь можа атрымаць мэдаль пэкінскай Алімпіяды-2008 з-за дыскваліфікацыі спартсмэнкі з Расеі.

Паводле сайту Міжнароднага алімпійскага камітэту, каманда Расеі пазбаўлена срэбнага мэдаля Алімпійскіх гульняў 2008 году ў жаночай эстафэце 4 на 400 мэтраў з-за станоўчай допінг-пробы спрынтаркі Настасьсі Капачынскай.

Забароненыя рэчывы былі выяўленыя ў аналізах Капачынскай пасьля пераправеркі допінг-пробаў Алімпіяды з дапамогай сучасных мэтадаў і тэхналёгій. Каманду Расеі дыскваліфікавалі, яе вынікі на Алімпіядзе-2008 анулявалі. Спартсмэнкі павінны неадкладна вярнуць у МАК мэдалі й дыплёмы.

У той эстафэце золата выйграла каманда ЗША, срэбнымі прызёрамі сталі расейкі, бронзавымі - бягухі зь Ямайкі. А каманда Беларусі заняла тады 4-е месца. Цяпер, пасьля дыскваліфікацыі Расеі, каманда Беларусі мае заняць 3-е месца ў выніковым заліку.

sport.tut.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт