Суд зможа абмежаваць грамадзяніну наведваньне гульнявых устаноў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.08.2016 11:33
                    
                                 
                
                
                    Азартная залежнасьць часта прыводзіць да цяжкага матэрыяльнага становішча й разбурэньня сям'і.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 жніўня ўказ, які ўносіць зьмены й дапаўненьні ў асобныя ўказы па пытаньнях прадпрымальніцкай дзейнасьці й падаткаабкладаньня ў мэтах прывядзеньня іх у адпаведнасьць з апошнімі зьменамі Падатковага кодэкса. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумэнт таксама скарэкціраваў Палажэньне аб ажыцьцяўленьні дзейнасьці ў сфэры азартнага бізнэсу на тэрыторыі Беларусі ў частцы прадастаўленьня сваякам магчымасьці зьвяртацца ў суд з заявай аб абмежаваньні фізычнай асобы ў наведваньні гульнявых устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін ад шасьці месяцаў да трох гадоў.
Гэта новаўвядзеньне абумоўлена тым, што многія ўдзельнікі азартных гульняў ня могуць прымусіць сябе не наведваць такія ўстановы, што вядзе да цяжкага матэрыяльнага становішча іх блізкіх і разбурэньня сям'і.
belta.by/аз