Logo Polskiego Radia
Print

МВФ рэкамэндуе Беларусі рэформу бухуліку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.08.2016 13:07
Дзейныя правілы вядзеньня бухуліку, на думку МВФ, могуць скажаць фінансавую справаздачнасьць кампаній.
Photo: Bruno Sanchez-Andrade Nuño/flickr.com/Commercial use allowed

Міжнародны валютны фонд раіць беларускім уладам прывесьці стандарты бухуліку ў адпаведнасьць зь міжнароднымі. Дзейныя правілы вядзеньня бухуліку, на думку МВФ, могуць скажаць фінансавую справаздачнасьць кампаній.

Паводле інфармацыі БелаПАН, МВФ, у прыватнасьці, рэкамэндуе ўжо ў 2017 годзе стварыць у Беларусі незалежны орган, які будзе ўпаўнаважаны займацца ўкараненьнем у краіне стандартаў бухуліку згодна з МСФС.

МВФ таксама прапаноўвае распаўсюдзіць на ўсе дзяржпрадпрыемствы абавязак падрыхтоўкі фінансавай справаздачнасьці паводле міжнародных стандартаў.

Як тлумачаць прадстаўнікі рынку аўдытарскіх паслуг, афіцыйнае ўвядзеньне ў Беларусі МСФС з 2017 года пакуль не азначае, што нацыянальныя стандарты бухгалтарскага ўліку перастаюць дзейнічаць.

"Паколькі заканадаўства не адмяняецца, то ўсе суб'екты, якія трапляюць пад дзеяньне закона "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасьці", абавязаныя працягваць весьці бухгалтэрыю згодна з нацыянальнымі стандартамі", — гаворыцца у камэнтарыі кампаніі "Бэйкер Цілі Бел" да прынятага ўрадавага рашэньня.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт