Logo Polskiego Radia
Print

Выбарчая карусель - хіт сэзону

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.09.2016 15:53
«Каруселі» могуць забясьпечваюць нават 50% рэальнай яўкі на выбарах.
www.flickr.com

Сапраўдным хітом гэтага выбарчага сэзону сталі так званыя «каруселі». Паводле дадзеных назіральнікаў, «каруселі» могуць забясьпечваюць да 50% рэальнай яўкі.
«Каруселі» – групы асоб, пераважна жанчын сярэдняга ўзросту з торбамі, якія, па шматлікім сьведчаньням незалежных назіральнікаў, скаардынавана галасуюць па некалькі разоў на розных участках.

Адрозьніць «карусельшчыцу» ад звычайнага выбаршчыка дастаткова проста.
«Карусельшчыцы» дакладна ведаюць, што рабіць на выбарчым участку, таму галасуюць вельмі хутка, не падыходзяць да стэнду з кандыдатамі, не вымаўляюць уголас адрасу рэгістрацыі. Прыходзяць да ўчастку групамі па 3-4 асобы, але заходзяць у памяшканьне для галасаваньня паасобку. Стараюцца не паказваць, што ведаюць адна адну на падыходзе. Пасьля галасаваньня на выхадзе з будынку, дзе месьціцца ўчастак, хутка абʼядноўваюцца ў групы і кіруюцца на наступны ўчастак. Часта маюць спэцыяльны транспарт з кіроўцам.

Акрамя масоўкі, у кожнай групе прысутнічае прынамсі адзін арганізатар, які можа актыўна ўдзельнічаць у схеме. Прадстаўнікі камісій і суправаджэньне групы сочаць за спробамі незалежных назіральнікаў сесьці на хвост і дапамагаюць «карусельшчыцам» не трапіцца на гарачым. Арганізатары «каруселі» галасуюць сярод апошніх, іх досыць лёгка пазнаць – нярэдка гэта мужчыны ў пінжаках.

Новы час/нг



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт