Logo Polskiego Radia
Print

Бокій у чацьвёрты раз заваяваў золата на паралімпійскіх гульнях

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.09.2016 16:09
Беларускі атлет паказаў лепшы вынік сярод фіналістаў у заплыве на дыстанцыі 50 м вольным стылем.
www.pixabay.com

Плывец Ігар Бокій у чацьвёрты раз стаў чэмпіёнам XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. Беларускі атлет паказаў лепшы вынік сярод фіналістаў у вырашальным заплыве на дыстанцыі 50 м вольным стылем. Спрынтэрскую дыстанцыю ён праплыў за 23,44 сек., усталяваўшы рэкорд Паралімпіяды. Раней Ігар Бокій перамагаў у Рыа на дыстанцыях 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваньнем і 400 м вольным стылем. Таксама на яго рахунку бронзавая ўзнагарода ў фінальным заплыве 100 м брасам. Залатая ўзнагарода Ігара Бокія стала восьмай у скарбонцы беларускай зборнай (шэсьць залатых і дзьве бронзавыя ўзнагароды), якая займае 14 месца ў мэдальным заліку Гульняў. Паралімпіяда ў Рыа-дэ-Жанейра завершыцца 18 верасьня.

Белта/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт