Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі расфармавалі беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.09.2016 00:46
У гомельскім садку №47 беларускамоўная група зачынілася, не пасьпеўшы пачаць працу.
flickr.com/ Tim Samoff

У гомельскім садку №47 беларускамоўная група зачынілася, не пасьпеўшы пачаць працу, перадае Радыё "Рацыя".

Гомельскі гарвыканкам паабяцаў адкрыць дзьве дадатковыя беларускамоўныя групы — у дзіцячых садках №47 і №160. Але фактычна зьявілася толькі адна — у садку №160.

А ў садку №47 беларускамоўнай групы ня будзе, бо выхавацелька сышла на пэнсію. Пра гэта распавёў сябра гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы Яўген Якавенка. У выніку, набраную групу расфармавалі па іншых групах. "Гэта яшчэ адно пацьверджаньне таго, што групы ствараюцца там, дзе ёсьць адпаведны спэцыяліст. Няма яго, то і няма групы", — канстатуе Якавенка.

Каля 30% дзіцячых садкоў Гомеля ня маюць выхавацеляў, якія валодаюць беларускай мовай. У абласным цэнтры — каля 500 груп навучэнцаў дзіцячых садкоў. Толькі адна зь іх — беларускамоўная.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт