Дзяржава шукае магчымасьці вярнуць "Малую падарожную кніжыцу"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.09.2016 15:43
                    
                                 
                
                
                    Кнігу Францішка Скарыны мае намер вярнуць Беларусі "Белгазпрамбанк". 
                
                
                    
                         Выданьні Ф. Скарыныфота з сайта www.radzima.org
Выданьні Ф. Скарыныфота з сайта www.radzima.org
                     
                
                
                
               
                
                         «Белгазпрамбанк» мае намер вярнуць Беларусі кнігу Францішка Скарыны.  Акцыя вяртаньня кнігі зьвязаная з тым, што ў 2017 годзе першаму  беларускаму друкаванаму слову спаўняецца 500 гадоў, заявіў кіраўнік «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка.
«Мы ўжо дасягнулі ўсіх дамоўленасьцяў, застаўся толькі тэхнічны складнік. Наступны год – год Скарыны,  і мы спадзяемся ў межах гэтага года выступіць вельмі добра, каб яшчэ  раз прадэманстраваць адзінства беларускай і эўрапейскай культур», – кажа  Бабарыка.
«Малая  падарожная кніжыца» была надрукаваная ў Вільні ў 1522 годзе (некаторыя  дасьледчыкі мяркуюць, што дакладная дата невядомая). Яна была  надрукаваная тады, калі Францішак Скарына вярнуўся з Прагі на радзіму, у  ВКЛ. У Вільні Скарына заснаваў першую ўсходнеславянскую друкарню, дзе і  выйшла «Малая падарожная кніжыца», якая называецца першай кнігай,  выдадзенай на беларускіх землях.
Беларускі партызан/нг