Памёр заснавальнік Аўтарадыё Юры Базан
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
25.09.2016 14:06
6 гадоў ён беспасьпяхова змагаўся за тое, каб вярнуць радыё ў эфір.
фота: belapan.org
У суботу на 54 годзе жыцьця памёр заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юры Базан.
«Аўтарадыё-Менск» – першая радыёстанцыя ў Беларусі, якая пачала вяшчаньне пасьля распаду СССР. На выбарах 2010 года «Аўтарадыё» падтрымала лёзунг кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава «Саша, сыходзь!».
У 2011 годзе «Аўтарадыё» забаранілі. Адной з падстаў для спыненьня вяшчаньня стала папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам інфармацыі. Згодна з афіцыйнай фармулёўкай, прычынай папярэджаньня і спыненьня вяшчаньня «Аўтарадыё» стала распаўсюджваньне ў эфіры інфармацыі, якая «утрымлівае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці». Менавіта так чыноўнікі расцанілі фразу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава ў рэклямным роліку пра тое, што «лёс краіны пастанаўляецца не на кухні, а на плошчы».
Юры Базан доўга і беспасьпяхова спрабаваў выратаваць радыё ўсе гэтыя 6 гадоў. Пастанова пра закрыцьцё аспрэчвалася ва ўсіх інстанцыях, але засталася ў сіле.
charter97.org/нг