Кожны чацьвёрты жыхар Беларусі старэйшы за працаздольны ўзрост
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.09.2016 15:48
На пачатак бягучага года ў Беларусі пражывала 2,4 млн чалавек у пэнсійным узросьце.
flickr.com
Кожны чацьвёрты жыхар Беларусі старэйшых за працаздольны ўзрост (24,8% ад усяго насельніцтва рэспублікі). Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.
На пачатак бягучага года ў Беларусі пражывала 2,4 млн чалавек старэйшых за працаздольны ўзрост (700 тысяч мужчын і 1,7 мільёна жанчын). За 2015 год іх колькасьць пэнсіянэраў вырасла амаль на 47 тыс. чалавек.
Naviny.by/яс