Жонка Бакіева стала дырэктарам гатэля «Мінск»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.10.2016 08:37
РУП «Гатэль Мінск» зьяўляецца адным з ключавых актываў у структуры Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі.
Гатэль МінскPhoto: m.pro-n.by
Днямі дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гатэль Мінск» была прызначаная Назгуль Таламушова. За гэтым прозьвішчам хаваецца жонка былога прэзыдэнта Кыргыстана Курманбека Бакіева, які некалькі гадоў таму пасяліўся ў Беларусі.
РУП «Гатэль Мінск» зьяўляецца адным з ключавых актываў у структуры Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі.
Партал tut.by датэлефанаваўся да Назгуль Таламушовай. Але, выслухаўшы пытаньні, яна сказала, што не можа размаўляць. Папрасіла ператэлефанаваць пазьней. У выніку камэнтар атрымаць не ўдалося.
Бакіеў з 2010 года зьяўляецца грамадзянінам Беларусі, ён лічыць немагчымай сваю экстрадыцыю ў Бішкек, як патрабуе цяперашняя ўлада Кыргыстана.
nn.by/яс