Logo Polskiego Radia
Print

Гурту «Дзецюкі» ізноў забараняюць выступіць у Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.11.2016 14:39
Сяргей Будкін, атрымаўшы адмову, вырашыў зьвярнуцца ў суд у пошуку справядлівасьці.
«Дзецюкі»" з канцэртам у Варшаве«Дзецюкі»" з канцэртам у ВаршавеAliaksandr Papko/radyjo.net

Чарговы раз менскі ідэоляг Павел Скалабан адмаўляе фолк-панковаму гурту «Дзецюкі» у правядзеньні канцэрту. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Facebook» Сяргей Будкін – заснавальнік музычнага парталу Tuzin.fm.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму Павел Скалабан ужо не першы раз не дазваляе гурту «Dzieciuki» выступіць у Менску. Заяўку з просьбай дазволу на правядзеньне канцэрту 21 студзеня 2017 году падаваў сам Сяргей Будкін. Атрымаўшы адмову, ён вырашыў зьвярнуцца ў суд у пошуку справядлівасьці.

«Адмову ў правядзеньні канцэрту гурта «Дзецюкі» мы лічым незаконнай, бо іх творчасьць не парушае аніводны пункт са згаданага палажэньня. Таму будзем зьвяртацца ў суд. Няхай там галоўны ідэоляг патлумачыць, якімі прынцыпамі ён кіруецца», – дзеліцца сваімі думкамі Сяргей Будкін на сваёй старонцы ў «Facebook».

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт