Беларусь і Славакія маюць намер пашыраць супрацоўніцтва
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
25.11.2016 17:05
Беларусь і Славакія маюць намер супрацоўнічаць у атамнай энэргетыцы, фармацэўтыцы і нафтахіміі.
flickr.com/Thomas Quine
Такая дамоўленасьць дасягнутая па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова й старшыні ўрада Славакіі Робэрта Фіца.
Пэрспэктыўным таксама бачыцца супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўцы, сфэры інфармацыйных тэхналёгій, сельскай гаспадарцы, турызьме.
Як паведаміў Андрэй Кабякоў, у час перагавораў падрабязна абмяркоўваўся шырокі спэктр пытаньняў беларуска-славацкага ўзаемадзеяньня. Пры гэтым ключавым напрамкам узаемадзеяньня зьяўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.
Гэты візыт славацкай дэлегацыі мае асаблівую значнасьць як для разьвіцьця двухбаковых адносін, так і ў кантэксьце пашырэньня ўзаемадзеяньня Беларусі і ЭЗ.
У сваю чаргу Робэрт Фіца прапанаваў правесьці ў Славакіі форум прадпрымальнікаў дзьвюх краін, а таксама падпісаць двухбаковае пагадненьне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
nn.by/яс