Logo Polskiego Radia
Print

Лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан пакараны штрафам за флэшмоб

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.11.2016 16:09
10 лістапада ў падземным пераходзе ў Менску актывісты вывесілі 5-ці мэтровую расьцяжка «Новае пакаленьне выбірае свабоду!»
Флэшмоб 10 лістапада.Флэшмоб 10 лістапада.Фота: Вясна

Лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан пакараны штрафам
Лідар грамадзкага абʼяднаньня «Альтэрнатыва», якое зарэгістравана ў Латвіі, Алег Корбан аштрафаваны на 40 базавых велічыняў (840 рублёў) на падставе часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 10 лістапада бягучага года. Такое рашэньне 25 лістапада прыняў судзьдзя суда Ленінскага раёна горада Менска Андрэй Камушкін.
Як паведамляе прэс-служба ГА «Альтэрнатыва», сваю віну Алег Корбан не прызнаў, растлумачыўшы на судзе, што дзеяньні ўдзельнікаў дадзенай акцыі абапіраюцца на артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе права на мірныя сходы, шэсьці й пікетаваньня, якія не парушаюць грамадзкі правапарадак. Таксама грамадзкі актывіст адзначыў, што сёньня ў краіне ў беларускіх грамадзян практычна няма шанцаў атрымаць санкцыю ўладаў на правядзеньне падобных акцый, таму актывісты вымушаныя дзейнічаць без такога дазволу нягледзячы на магчымыя наступствы.
Нагадаем, 10 лістапада ў падземным пераходзе па праспэкце Ракасоўскага ў горадзе Менску, актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб. Была вывешаная 5-ці мэтровая расьцяжка «Новае пакаленьне выбірае свабоду!», бел-чырвона-белы сьцяг, малюнак герба «Пагоня». Працэс мерапрыемства праходзіў пад песьні «Ляпіса» – побач з транспарантам была ўсталяваная партатыўная калонка з музыкай. Акцыя доўжылася 15 хвілін, пакуль не прыбыў міліцэйскі патруль. Праз некалькі дзён, па месцы жыхарства Корбана прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія запрасілі яго ў Ленінскае РУУС для складаньня адміністрацыйнага пратаколу.
Пастанову суда Ленінскага раёна горада Менска лідар «Альтэрнатывы» абскардзіць у вышэйшай інстанцыі не плянуе. «Ня бачу сэнсу», – тлумачыць Корбан.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт