Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь наведае парлямэнцкая дэлегацыя Малайзіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.12.2016 10:41
Пірштук: Рынкі краін Паўднёва-Ўсходняй Азіі растуць і ўяўляюць для Беларусі немалы інтарэс.
Photo: pixabay.com

У сярэдзіне сьнежня Беларусь наведае дэлегацыя Малайзіі на чале са сьпікерам парлямэнта Пандзікарам Амінам Муліа. Аб гэтым журналістам паведаміў намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук.

Візыт будзе садзейнічаць разьвіцьцю міжпарлямэнцкіх кантактаў з краінамі Паўднёва-Ўсходняй Азіі, а таксама дапаможа паглыбіць супрацоўніцтва ў рамках Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, АСЭАН, сказаў віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Баляслаў Пірштук адзначыў, што рынкі краін Паўднёва-Ўсходняй Азіі растуць і таму ўяўляюць для Беларусі немалы інтарэс.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт