Беларусь прапануе сабраць у Менску лідараў Расеі, ЗША, ЭЗ і Кітая
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        08.12.2016 16:02
                    
                                 
                
                
                    Мэта канфэрэнцыі – «адкрыты абмен думкамі аб прычынах крызысу ў міжнародных адносінах».
                
                
                    
                        
 Photo: Cancillería del Ecuador/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                         8 сьнежня міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей на пасяджэньні Рады кіраўнікоў МЗС краін Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе зрабіў гучную заяву: Беларусь прапануе правесьці ў Менску сустрэчу лідараў Расеі, ЗША, Эўразьвязу й Кітая для абмеркаваньня прычынаў крызысу ў міжнародных адносінах. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных справаў Беларусі.
«Расьце адчужэньне паміж Захадам і Расеяй. Ўсё больш выразнай становіцца пэрспэктыва новай Халоднай вайны», – заявіў Уладзімер Макей. Па словах шэфа беларукай дыпляматыі, «насьпела неабходнасьць сустрэчы лідэраў Расіі, ЗША, ЭЗ, Кітая для адкрытага абмену думкамі аб прычынах крызысу ў міжнародных адносінах». Уладзімер Макей паведаміў, што беларускае кіраўніцтва гатовае аганізаваць такую сустрэчу сусьветных лідараў і экспэртаў у Менску.
naviny.by/ап