Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі міністар замежных спраў наведаў Грузію

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.12.2016 15:56
Беларусь разглядае Грузію як "абсалютна сяброўскую дзяржаву".
Foto: mfa.gov.by

Галоўны дыплямат краіны адкрыў беларускую амбасаду ды сустрэўся з кіраўніцтва зьнешнепалітычнага ведамства Грузіі.

Беларусь разглядае Грузію як «абсалютна сяброўскую нам дзяржаву». Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы са сваім грузінскім калегам Міхэілам Джанэлідзэ, паведамляе прэс-служба МЗС. Макей ушанаваў герояў барацьбы за адзіную Грузію, адкрыў амбасаду Беларусі ў Тбілісі ды наведаў «лінію акупацыі».

Беларускі міністар зазначыў, што Беларусь прыйшла ў Грузію надоўга і не зьбіраецца сыходзіць. Кіраўнік МЗС Грузіі назваў рашэньне адкрыць пасольства Беларусі «гістарычным», паведамляе прэс-служба грузінскага ведамства.

Макей таксама сустрэўся з прэзыдэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі і абмеркаваў падрыхтоўку яго візыту ў Беларусь у 2017 годзе. Іншымі суразмоўцамі кіраўніка МЗС сталі старшыня парлямэнта Іраклій Кабахідзэ і кіраўнік Грузінскай аўтакефальнай царквы — Каталікос-Патрыярх Грузіі Ільля II.

Паводле паведамленьня грузінскага МЗС, Уладзімір Макей таксама наведаў «лінію акупацыі» — так у Грузіі называюць мяжу паміж кантраляванай Тбілісі тэрыторыяй і непрызнанымі Паўднёвай Асэтыяй і Абхазіяй, дзе пасьля вайны 2008 года знаходзяцца расійскія войскі.

Паводле МЗС РБ/Наша Ніва/tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт