Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь рыхтуецца да рамонту мясцовых дарог

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.12.2016 15:11
Улады пачынаюць шырокую праграму рэканструкцыі.
Photo:jo.sau/flickr.com/Commercial use allowed

Пра гэта сёньня заявіў Аляксандар Лукашэнка на адкрыцьці другой часткі Менскай кальцавой аўтадарогі. Беларускі кіраўнік даручыў распрацаваць плян па рэканструкцыі аўтамабільных дарог мясцовага значэньня, якія прыходзяць у непрыгоднасьць.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што аднаўленьне павінна паспрыяць таму, каб кожны аграгарадок (а іх каля 2 тысяч па краіне) быў злучаны з раённым цэнтрам.

Раённыя ды абласныя дарогі ў Беларусі ў нядрэнным стане, лічыць беларускі кіраўнік. Пры гэтым яны таксама будуць прыводзіцца ў парадак.

Грашовыя сродкі на рамонт дарог прадставіць адзін з банкаў. Вяртаць крэдыт будуць за кошт дзяржаўнай пошліны, якую плацяць грамадзяне за допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Дарогі – гэта твар нашай краіны, вітрына Беларусі, падсумаваў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт